Адкуль бяруцца кнігі. Дзмітры Строцаў
Описание
Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненннем і чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма.
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
Частка першая. Асабістыя гісторыі, якія паўплывалі на паэта
0:57 Старэйшы брат і пластылінавыя гарады
2:24 Як паэт перажыў досвед расшчаплення асобы
7:10 Выпадковая фраза, што перакуліла свет
12:07 Каханне, мімалётнае і расплаўленае ў гадах
14:58 Смерць блізкіх як пачатак асаблівай размовы
18:00 Мінскія цуды свету
22:02 Ці дапамагае ў паэзіі алкаголь
23:13 Час за стырном, калі можна спяваць і танчыць
25:25 Творы-няўдачы, што далі пачатак найлепшым вершам
29:47 Вандроўка ў Грузію як іншы космас
32:43 Як пісаўся верш “Отец и сын”
34:29 Як Дзмітры нечакана пахрысціўся ў Грузіі і прыйшоў да веры
39:37 Мінская габрэйская паэзія, страчаная і набытая
43:59 Вайна ў Грузіі і пачатак паэтычнага рэпартажу
Частка другая. Творчыя прыёмы
48.02 Паэзія як адказ на патрасенні свету
50:29 Чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма
53:28 Натхненне як удалы сёрфінг
55:10 Ці заўжды паэзія мусіць крываточыць
56:49 Чаму перад тэатрам, жывапісам, архітэктурай Дзмітры абраў паэзію
58:46 Ці варта знішчаць свае першыя спробы
59:26 Як Дзмітры знайшоў свой голас, пішучы жудасныя песні
1:02:36 Чаму паэзія мусіць гучаць у аўтарскім выкананні
1:05:32 Чарнавікі
1:07:13 Раман у вершах як разгорнутае паэтычнае палатно
1:10:40 Чаму твор мусіць мець хрыбет
1:14:09 Чым небяспечнае паэтычнае маўчанне
1:17:11 Як Дзмітры не пабаяўся страціць аўдыторыю і знайшоў яе наноў