ПодборкаЛітрадыёКаля літаратуры. Надзея Гарадніцкая
Каля літаратуры. Надзея Гарадніцкая

Каля літаратуры. Надзея Гарадніцкая

Обновить: 2023-09-26
поделиться

Описание

Літрадыё запускае новы падкаст — “Каля літаратуры”. Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін.


Госця першага падкасту Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але яшчэ падчас вучобы ведала, што пераклад — не тое, чым яна хоча займацца. Новай сферай цікавасці стала псіхалогія. Яе Надзея спасцігала ў БДПУ, Маскоўскім інтытуце псіхааналізу, Асацыяцыі аналітычнай псіхалогіі і іншых важкіх установах. Сёння Надзея вядзе тэрапеўтычныя групы і дае кансультацыі, аднак цікавасці да літаратуры не страціла. Лічыць, што творчасць дае нам бязмежныя магчымасці для самавыяўлення і наша жыццё без мастацтва было б значна бяднейшым.


У падкасце Надзея адкажа, ці праўда, што ўсе пісьменнікі трохі вар’яты, і чаму адны пішуць няўпэўнена і ў стол, а іншыя — упэўнена і на продаж. А таксама раскажа, ці праўда, што з творчым чалавекам цяжка жывецца, ці патрэбен пісьменніку псіхолаг, а таксама ці можна прапрацаваць усе свае траўмы і перастаць нарэшце мучыць навакольных сваёй творчасцю.


0:00 Каля літаратуры

00:55 Як паступіла ў Лінгвістычны ўніверсітэт на спецыяльнасць “Мастацкі пераклад”

01:56 Як вырашыла атрымаць другую адукацыю — псіхалагічную

02:43 Пра ўлюбёныя псіхалагічныя школы — логатэрапію і псіхааналіз, а таксама пра тое, як сумяшчае ў сваёй працы розныя падыходы

03:46 Пра сувязь літаратуры і псіхалогіі

04:35 Ці ёсць у чалавека прызначэнне і чаму некаторыя лічаць, што “нараджаюцца пісьменнікамі”

05:59 Таленты ёсць, але патрэбна і дысцыпліна

07:08 Чаму некаторыя пісьменнікі кажуць, што твор “як быццам сам пішацца праз іх”. Прывітанне, Фрэйд і Юнг. Што такое калектыўнае падсвядомае і чаму творчыя людзі маюць з ім большую сувязь 

08:36 Што такое архетыпы

10:25 Як жывецца з творчым чалавекам і ці ёсць розніца паміж творчымі і нятворчымі людзьмі. Неўрозы, сензітыўнасць і трывожнасць творчых людзей

13:08 Этычныя канфлікты: што дапушчальна ў мастацтве. Ці можна паказваць смерць, гвалт або неанацыстаў? Хто павінен цэнзурыраваць мастацтва?

15:30 Чаму часам творы чалавека могуць радыкальна адрознівацца ад яго паводзінаў у рэальным жыцці. Архетып ценю — калі твор адлюстроўвае тое, што наша псіхіка выцясняе

17:28 Як псіхатып уплывае на стыль кожнага асобнага пісьменніка? Не перадавайце адказнасць за сваё жыццё нейкім тэстам, але звярніце ўвагу на тыпалогію Юнга і Брыгс-Маерс

23:04 Ці можна прапрацаваць усе свае траўмы да такой ступені, што пісаць не будзе пра што? 

25:14 Што такое “самасць” і як яна дапамагае ў творчасці

27:03 Іронія і сарказм — неэтычныя інструменты ў творы?

27:45 Адна з функцый літаратуры — тэрапеўтычная

28:23 Надзея раіць кнігі кліентам.

31:45 Надзея расказвае пра сваю будучую кнігу апавяданняў, натхнёных гісторыямі падлеткаў

35:12 Ці трэба пісьменніку хадзіць да псіхолага?

Комментарии 
На канале
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Надзея Гарадніцкая

Каля літаратуры. Надзея Гарадніцкая