DiscoverРацыяАнтон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”
Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”

Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”

Update: 2025-10-16
Share

Description

Беларускія прадзюсары і артысты Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”. У рамках праекту запрошаныя гурты граюць кампазіцыі і распавядаюць пра жыццё. Заўтра, у пятніцу, 17 кастрычніка, выйдзе другі эпізод шоў – з удзелам “Кміт-Ансамбля”.





<figure class="wp-block-image size-large">музычнае шоў “K6 Live”</figure>



Пра ідэю праграмы і стан беларускай музыкі наогул – у гутарцы Антона Шніпа, Стаса Мурашкі і нашай журналісткі Марыны Савіцкай.





РР: Вы запусцілі праект “K6 Live”. Каму ў першую чаргу ён будзе карысны?





-Па-першае, музыкантам, якія пачынаюць ці працягваюць свой шлях, якім патрэбная дапамога, увага. Гэты праект карысны нам, таму што дае нам творчую рэалізацыю самім і з’яўляецца працягам нашага шляху. І слухачам. Так, слухач – гэта спажывец мастацтва, чалавек, на якога ўсё скіравана. Першаснае ў творчасці – гэта самарэалізацыя.





-Гэта хутчэй за ўсё творчы шлях, гэта ўсё пра творчых людзей, пра мастацтва, што за гэтым стаіць, для людзей, якія аддаюць свае жыцці ў імя гэтага. Людзі, якія разумеюць, што мастацтва важнае ва ўсім свеце, то бок, гэта вялізны свет, дзе людзі лекуюць сэрцы, адкрываюць для сябе штосьці новае. Гэта свет творчых людзей.





РР: Што ўяўляе сабой цяпер праект “K6 Live”? У вас час ад часу назіраюцца пэўныя змены, у тым ліку і ў складзе вядучых, і пішуцца некаторыя выпускі і з удзелам аўдыторыі. Для вас складнікі “K6 Live” гэта…?





-Гэта ўсё, што ў нас ёсць пад рукамі. Мы лепім наш праект з таго, што бачым, у першую чаргу. Мы абмежаваныя ў многім, у гэтым ёсць частка нашай свабоды. Таму я б не сказаў, што шоў мае нейкі сталы, сфармаваны від. Хутчэй ідзе ў бок развіцця. Гэта як нейкі серыял, які мае на мэце лагічнае развіццё. І гэта прыкольна нават для нас саміх, таму што мы не ведаем, што будзе далей.





РР: Распавядзіце пра гурты, якія з’явіліся ў вас на канале. Першы – гэта “Лёс”, другі – гэта “Кміт-Ансамбль”. Чаму менавіта яны?





-Першы выпуск мы вырашылі рабіць з гуртом “Лёс”, бо непасрэдна Стас Ламакін – удзельнік гурта, гэта студыя “Лёс”. І мы вырашылі не рызыкаваць і зрабіць са сваім гуртом, са сваімі сябрамі. Каб мы спакойна змаглі пражыць дзень здымак, пражыць увесь сцэнар і не перажываць за тое, што нашым гасцям будзе неяк няўтульна і нешта пойдзе не па плане. То бок, мы перастрахаваліся, што ўсе былі свае. І ўсё спрацавала. І нам гэта надало ўпэўненасці, што мы справімся і з іншымі. Ужо знялі тры эпізоды. І ўсё атрымалася, і мы радыя.





-Хацелася б дадаць пра гурт “Лёс”. Гэта найбліжэйшы кандыдат быў, якому патрэбнае было прома, дзеля якога мы ўласна запускалі гэты праект, як ідэю дапамогі музыкам. А  “Кміт-Ансамбль” – пра іх шмат хто казаў, Слава збіраў паўнафарматны гурт, мы трапілі на першы іхны выступ. І праз два тыдні дамовіліся пра здымкі. Усё атрымалася, і гэты выпуск выйдзе ў пятніцу 17 кастрычніка. Мы вельмі хвалюемся і спадзяёмся, што ўсім спадабаецца.





-“Кміт” зачапіў яшчэ тым, што ў складзе гурта цікавыя музыкі, цікавыя людзі, таму для нас гэта было важна.





РР: Каго хочаце запрашаць да супрацы?





-Комікі, мастакі, фатографы, артысты, паэты, пісьменнікі і творчыя людзі.

Убачыць выпускі шоў можна YouTube-канале праекту (https://www.youtube.com/@K6_live_show )

Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”

Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”

Ina