Сустрэча беларусаў з анкапсіхолагам Вольгай Ніжэльскай
Description
У Беларускім Доме Варшавы прайшла сустрэча з анкапсіхолагам Вольгай Ніжэльскай.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Адбылася шчырая размова пра жаночае здароўе, самакантроль і падтрымку сябе. Дзялілася досведам анкалагічна хворая жанчына, якая своечасова заўважыла хваробу.
Гаворыць Вольга Ніжэльская:
– Пры выяўленні анкалагічнага захворвання грудзей на першай стадыі, калі пацыенткі пройдуць лячэнне, то 95 працэнтаў хворых забудуць пра гэты дыягназ. Забудуць, але гэта не значыць, што яны пажыццёва не будуць рабіць даследаванні. Мы павінны іх рабіць нягледзячы на тое, ёсць у нас дыягназ, ці няма. Дзяўчаты ва ўзросце ад 18-ці да 25-ці гадоў раз у год робяць УЗІ і самастойны агляд малочнай залозы раз у месяц.
Жанчыны пасля 45 гадоў павінны раз у год ці ў два гады праходзіць мамаграфію.
Па статыстыцы, анкалогія па смяротнасці знаходзіцца на трэцім месцы пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў і дарожна-транспартных аварый.
Веды, атрыманыя на сустрэчах з анкапсіхолагам Вольгай Ніжэльскай, дапамогуць распазнаць хваробу на ранняй стадыі, а значыць, захаваць здароўе і жыццё.
Чарговая сустрэча 31 кастрычніка.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Анкапсіхолаг Вольга Ніжэльская</figcaption></figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Сустрэча беларусаў з анкапсіхолагам Вольгай Ніжэльскай appeared first on Рацыя.



