Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні
Description
У Вільні 5 лістапада прайшла сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” Валерам Кавалеўскім, Вольгай Гарбуновай і Таццянай Хоміч. Сустрэчу ў Беларускім Замку арганізавала валанцёрская арганізацыя “Дапамога” на чале з Наталляй Калегавай.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Наталля Калегава злева</figcaption></figure>Як зазначае Наталля Калегава, яна была раней супраць перамоваў з Лукашэнкам, але яна бачыць і пазітыў ад гэтага, што людзей выпускаюць, у тым ліку і яе знаёмых, па сканчэнні тэрміну даўніны.
– Хоць ён усё роўна садзіць людзей, і многа, але ёсць і такія, якіх ён раптам пасадзіў і іх нават прызналі, дзякуй Богу, палітзняволенымі, бо яны адседзелі свае тры месяцы, і раптам іх выпусцілі, цалкам закрыўшы справу. Канешне, трэба адразу выязджаць, бо далей нешта знойдуць, але гэта ўжо другая гісторыя.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Валер Кавалеўскі</figcaption></figure>Беларусы абвінавачваюць удзельнікаў кааліцыі ў тым, што яны збіраюцца наладжваць сувязь з Лукашэнкам і заклікаюць да зняцця санкцый. На што Валер Кавалеўскі пацвердзіў, што ім сапраўды часта “прылятае”:
– Часта ёсць інтэрпрэтацыя таго, што мы гаворым, што мы робім. Ніхто наўпрост ніколі не сказаў, што Лукашэнка добры і з ім трэба сябраваць. Лукашэнка той чалавек, які можа прымаць рашэнні пра вызваленне людзей ці пра спыненне рэпрэсій.
Падчас сустрэчы ад былых палітвязняў гучала шмат вострых пытанняў наконт так званых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, праходжання паліграфа, скандалаў у дэмакратычным асяроддзі і зняцця санкцый.
Напрыканцы ўдзельнікі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” заклікалі прысутных падпісаць створаны імі маніфест на іх сайце па вызваленні беларускіх палітзняволеных.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні appeared first on Рацыя.



