DiscoverРацыяІгар Сігоў: Сёння я вучуся на кіроўцу аўтобуса
Ігар Сігоў: Сёння я вучуся на кіроўцу аўтобуса

Ігар Сігоў: Сёння я вучуся на кіроўцу аўтобуса

Update: 2025-11-05
Share

Description

У беларусаў замежжа шмат праблем. Няма звыклай работы, да якой прывыклі і якая ў большасці адпавядала адукацыі. Няма ўтульнай кватэры ці дома, якія з любоўю ўладкавалі для камфортнага жыцця. Трэба вучыць новую мову, а гэта не ўсім лёгка.





<figure class="wp-block-image size-full">Ігар Сігаў<figcaption class="wp-element-caption">Ігар Сігоў</figcaption></figure>



Што трэба для таго, каб пераадолець крызіс жыцця ў новай краіне, мы пагаварылі з Госцем Рацыі, заслужаным артыстам тэатра і кіно Рэспублікі Беларусь Ігарам Сіговым:





РР: Чаму вы апынуліся ў замежжы?





Ігар Сігоў: Як і большасць беларусаў уцякаў ад улады, бо разумеў, або застацца і трапіць у вязніцу, або з’ехаць і паспрабаваць змагацца далей, але ўжо з-за мяжы. Ці было гэта правільным рашэнне, не ведаю. Але на сённяшні дзень мне здаецца, што правільнае. Бо я тут штосьці магу зрабіць – гаварыць, расказваць, крычаць і выказваць сваю думку наконт таго, што адбывалася ў Беларусі ў 2020 годзе і адбываецца па цяперашні час. Таму і з’ехаў. Але не думаў, што так надоўга. Але як ужо ёсць.





РР: Вы з’ехалі з сям“ёй?





Ігар Сігоў: Так.





РР: Вам удалося тут рэалізавацца – знайсці працу, стаць хоць крыху «на ногі»?





Ігар Сігоў: Ну так. На жаль, не па прафесіі, але ўдалося. Я разумею, што чым далей – тым лягчэй. Бо нейкая інтэграцыя ўжо адбываецца да польскай дзяржавы, у тым сэнсе, што нейкія законы адносна адпаведнасці жыцця ўжо больш менш ведаеш. У Польшчы знайсці працу не праблема. Яе багата. Іншая справа, што табе падабаецца, кім ты хочаш працаваць. Зразумела, што тут выбар вялікі, але ўсё залежыць ад кожнага чалавекам, ці зможа ён пайсці на гэтую працу, ці не будзе гэта для яго абразай. Знайсці працу і ўладкавацца, для таго каб выжываць і жыць, гэта можна. Не важна дзе – ці ў Польшчы, ці ў Літве.





<figure class="wp-block-image size-large"><figcaption class="wp-element-caption">Ігар Сігоў</figcaption></figure>



РР: А дзе вы працуеце, калі не сакрэт?





Ігар Сігоў: Зараз я нідзе не працую, я вучуся. Вырашыў атрымаць для сябе яшчэ адну прафесію – кіроўцы аўтобуса. Чаму б і не? Але яшчэ маю спектаклі з купалаўцамі. Нейкія прапановы па запісе голасу. Нейкія прапановы меў і спадзяюся, што яшчэ буду мець, па здымках у кіно. Невялічкія, але ёсць. А калі вывучу польскую мову, то будзе яшчэ больш. Але пакуль, для свайго задавальнення, вучуся на кіроўцу аўтобуса.





РР: А ці працуе ваша жонка?





Ігар Сігоў: Працуе. Яна ўжо змяніла сем ці восем прац. І на сённяшні дзень нарэшце яна знайшла, як мне падаецца, тую працу, якая ёй найбольш даспадобы, – яна працуе на польскім тэлебачанні.





РР: Яна актрыса?





Ігар Сігоў: Па адукацыі актрыса. Але ўсё ж такі па-сутнасці яна больш журналіст, і таму зараз яна працуе на польскім тэлебачанні, але ва ўкраінскай рэдакцыі Белсату, яна ўкраінка, яна валодае расейскай і украінскай мовамі. І ёй гэта падабаецца, бо яна не апошні чалавек. Яна займаецца тым, што ёй найбольш даспадобы – гэта палітычныя варункі, тое, што адбываецца зараз ва Украіне і па-за межамі Украіны.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Ігар Сігоў: Сёння я вучуся на кіроўцу аўтобуса appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Ігар Сігоў: Сёння я вучуся на кіроўцу аўтобуса

Ігар Сігоў: Сёння я вучуся на кіроўцу аўтобуса

Ales