Адкуль бяруцца кнігі. Анка Упала
Description
Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, — аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі сёння чытаецца з новай сумнай актуальнасцю. Нядаўна Алена напісала працяг гісторыі і шукае выдаўца. Хоць сама яна — галоўная рэдактарка жаночага выдавецтва “Пфляўмбаўм” і дапамагае аўтаркам рэалізавацца, гэтай магчымасцю для выдання ўласных твораў карыстаецца не жадае.
У новай серыі падкасту Алена распавядае пра грошы, што даюць смеласць займацца літаратурай, пра цікаўнасць да птушак і раслін, дэфіцыт праўды і свой спосаб працы з успамінамі. А таксама разважае, як на яе паўплывалі пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі і чаму роля кахання ў літаратуры моцна пераацэненая.
Асабістыя падзеі
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
1:26 Першы поспех
2:56 Пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі
7:41 Птушкі, падобныя да людзей, і расліны з характарам
11:56 Як хутка вывучыць шведскую мову
14:48 Праца ў агенцтве знаёмства
16:38 Паездка ў Швецыю як пробнік эміграцыі
21:19 Абранне Трампа і нечаканы снег
22:22 Грошы, што далі смеласць быць пісьменніцай
24:09 Чаму каханне — самаразбуральны досвед
Творчыя прыёмы
29:36 Пісьменніцкія рытуалы
31:50 Пісьменніцкая дысцыпліна
33:32 Калі прыходзіць натхненне?
36:23 Як знайсці час на пісьменніцтва
38:00 Што вабіць больш — працэс ці вынік?
40:23 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
42:11 . Што цікавей пісаць — праўду ці вымысел?
45:15 Ці карысна рабіць нататкі
47:00 . Першы чытач
49:23 . Ці варта хаваць свае першыя спробы
52:30 . Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі
53:20 . У чым асаблівасці буйной формы і колькі часу пішацца раман
54:38 Як пісаць твор, заснаваны на рэальных падзеях
58:35 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей
1:02:18 Перфекцыянізм — дабро ці зло?
1:05:24 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?
1:08:50 Тры парады тым, хто піша
Алену заўсёды прыемна паслухаць!