Адкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева
Description
Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.
Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях.
У новым выданні падкасту Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
Асабістыя падзеі
1:15 Акварэль і паэзія — у чым падобныя?
5:56 Як унутранае дзіця дапамагае ў літаратуры
10:51 Прафесія лінгвісткі і эксперыменты з мовай
14:55 Праца ў АБСЕ і пераход ад асабістага да трагедый іншых
18:34 Парэзы на целе як спроба суняць унутраны боль
24:14 Траўматычнае каханне і моц псіхатэрапіі
30:00 Як перамагчы страх прыняцця рашэнняў
33:37 Фемінізм, які дае свабоду
Творчыя прыёмы
37:25 Ці ўплывае паэзія на лад жыцця і светапогляд
41:29 Ці забівае паэзію побыт
43:20 З чаго пачынаецца верш
45:18 Ці можна развіць паэтычную назіральнасць і ці карысна рабіць нататкі
47:53 Чарнавікі
50:24 Ці думае аўтар пра глабальны сэнс твора і ці можа паэзія збывацца
53:45 Ці можна выкарыстоўваць у паэзіі гісторыі іншых людзей
56:34 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
1:02:58 Колькі часу пішацца раман
1:04:14 Ці спалучальная паэзія з псіхатэрапіяй
1:05:35 Як не баяцца пісаць пра асабістае