Адкуль бяруцца кнігі. Ева Вежнавец
Description
Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі.
Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо называюць адным з найважнейшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Напісаны ў жанры “балотная казка”, гэта канцэтраваны і палынна-горкі экскурс у гісторыю 20 стагоддзя, якая ненажэрным ваўком бясконца прыходзіць па жыхароў беларускай глушы.
Акурат у маленькай вёсцы на Любаншчыне прайшло дзяцінства пісьменніцы, з якога яна памятае гарбузовыя палі і велічэзнага быка, стогадовых бабуляў, якія сталі для яе галоўнымі ўніверсітэтамі, і смерць, што з малых гадоў была навідавоку. Менавіта з дзяцінства ў пісьменніцы засталося пачуццё адчужанасці ад людзей і любоў да балотаў і “задуп’яў”.
У новым выпуску падкасту Ева Вежнавец дзеліцца важнымі момантамі дзяцінства, а таксама распавядае, як зрабіла выбар “піць або жыць”, як закахалася ў мужчыну з фігурай Давіда, чаму з асцярожнасцю піша пра магію ды іншасвет і як яна, быццам скульптарка, з глыбы нататак і матэрыялаў выцясала свой самы значны на сёння твор.
Асабістыя падзеі
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
2:03 Дзяцінства з бабуляй і адчужанасць ад людзей
4:45 Шчаслівы ўспамін пра сустрэчу з быком
7:13 Смерць і сутыкненне з іншасветам
11:02 Каханне да мужчыны з фігурай Давіда
13:38 Выбар “піць або жыць”
16:13 Алкагольная рэальнасць і пошук сябе
20:26 Чаму беларусы любяць балоты
22:59 “Задуп’і”, дзе адбываецца ўсё самае цікавае
25:35 Англійская класіка на ўсе часы
27:57 Cын, які дае прышчэпку шчасця
29:19 Раптоўны пераезд у Польшчу
30:46 Праца апякункай старых і музейніцай
34:27 Боязь мерцвякоў і чорнай магіі
Творчыя прыёмы
36:07 Пісьменніцкія рытуалы
37:18 Пісьменніцкая дысцыпліна
39:38 Калі прыходзіць натхненне
41:40 Як пачаць пісаць
42:53 Ці можна казаць пра кнігу, якая яшчэ пішацца
43:31 Ці карысна рабіць нататкі
45:14 Як ствараўся раман “Па што ідзеш, воўча?”
50:02 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
52:35 Ці трэба пісаць нават непрыглядную праўду
55:00 Адкуль бяруцца прататыпы персанажаў
58:31 Як знайсці час на пісьменніцтва
59:41 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
1:01:34 Перфекцыянізм — дабро ці зло?
1:03:09 Рэдактары і рэдактура
1:04:12 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор?
1:05:46 Як знайсці свой голас
1:08:13 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны або эмацыйна цяжкі працэс?
1:09:22 Ці думае аўтар пра глабальны сэнс твора?
1:10:04 Пісьменніцтва — пакуты ці кайф?
1:11:47 Эпілог. Тры парады тым, хто піша