Адкуль бяруцца кнігі. Кацярына Оаро
Description
Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоленню пісьменніцкіх страхаў, “Еўропа ўва мне” распавядае пра пошук свайго “я” ў эміграцыі.
У новым выданні падкасту Кацярына дзеліцца ўласнай гісторыяй: як дзяўчынка з Івацэвічаў пераехала ў Італію і змагла ператварыць мару пра пісьменніцтва ў любімы бізнес. А таксама распавядае пра тое, што дапамагае дапісаць твор да канца і не пачувацца ў адзіноце. Пра няўдачы, без якіх не бывае поспехаў. І пра студэнцкае каханне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым, які ў свой апошні год жыцця здолеў яе падтрымаць і натхніць.
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
1:46 Аднойчы журналістка — заўсёды журналістка
4:00 Літаратурнае сваяцтва з Гарсія Лоркам
6:45 Лісты ў будучыню ад дзяўчынкі з Івацэвічаў
10:35 Шлях да беларускай мовы — 14 км
14:39 Каханне з Аляксеем Стрэльнікавым, якое натхніла на паэзію
18:08 Ці можна зарабляць пісьменніцтвам?
24:18 Разгромная рэцэнзія на прэміі Гедройця
29:58 Эміграцыя, дэпрэсія і пошук шляхоў да любімай справы
34:14 Што такое “жаночы тэкст”?
39:08 Пісьменніцкія рытуалы
44:09 Калі прыходзіць натхненне
46:27 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
48:56 Ці карысна рабіць нататкі?
53:42 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор?
56:57 Як не кінуць і дапісаць вялікі твор да канца
1:03:39 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей
1:09:00 Перфекцыянізм — дабро ці зло?
1:13:41 Ці думае аўтар пра сімвалізм і глабальны сэнс твора
1:15:25 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў
1:17:34 Тры парады тым, хто піша