ПодборкаЛітрадыёАдкуль бяруцца кнігі. Кацярына Оаро
Адкуль бяруцца кнігі. Кацярына Оаро

Адкуль бяруцца кнігі. Кацярына Оаро

Обновить: 2024-02-271
поделиться

Описание

Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць  досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоленню пісьменніцкіх страхаў, “Еўропа ўва мне” распавядае пра пошук свайго “я” ў эміграцыі.  

 

У новым выданні падкасту Кацярына дзеліцца ўласнай гісторыяй: як дзяўчынка з Івацэвічаў пераехала ў Італію і змагла ператварыць мару пра пісьменніцтва ў любімы бізнес. А таксама распавядае пра тое, што дапамагае дапісаць твор да канца і не пачувацца ў адзіноце. Пра няўдачы, без якіх не бывае поспехаў. І пра студэнцкае каханне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым, які ў свой апошні год жыцця здолеў яе падтрымаць і натхніць.


0:00 Адкуль бяруцца кнігі

1:46 Аднойчы журналістка — заўсёды журналістка

4:00 Літаратурнае сваяцтва з Гарсія Лоркам 

6:45 Лісты ў будучыню ад дзяўчынкі з Івацэвічаў 

10:35 Шлях да беларускай мовы — 14 км 

14:39 Каханне з Аляксеем Стрэльнікавым, якое натхніла на паэзію 

18:08 Ці можна зарабляць пісьменніцтвам? 

24:18 Разгромная рэцэнзія на прэміі Гедройця 

29:58 Эміграцыя, дэпрэсія і пошук шляхоў да любімай справы 

34:14 Што такое “жаночы тэкст”? 

 

39:08 Пісьменніцкія рытуалы 

44:09 Калі прыходзіць натхненне 

46:27 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 

48:56 Ці карысна рабіць нататкі? 

53:42 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор? 

56:57 Як не кінуць і дапісаць вялікі твор да канца 

1:03:39 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей 

1:09:00 Перфекцыянізм — дабро ці зло? 

1:13:41 Ці думае аўтар пра сімвалізм і глабальны сэнс твора 

1:15:25 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў 

 

1:17:34 Тры парады тым, хто піша


Комментарии 
На канале
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Адкуль бяруцца кнігі. Кацярына Оаро

Адкуль бяруцца кнігі. Кацярына Оаро