Адкуль бяруцца кнігі. Сабіна Брыло
Description
Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту Сабіна распавядае пра душэўны і фізічны боль, які з ёю ўсё жыццё, пра патаемнае жыццё вершаванкі і парадоксы прамаўлення, а таксама пра свой перфекцыянізм і вялізную асалоду ад паэзіі.
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
Частка першая. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на паэтку
1:02 . Чаму Сабіна перастала пісаць вершы пасля нараджэння сына
3:24 Як праца ў журналістыцы паўплывала на паэзію
5:42 Любімыя аўтары
6:18 Смерці, якія шакавалі ў дзяцінстве, і медытацыя як спосаб справіцца
14:09 Сутыкненне з чалавечай халоднасцю пад халодным дажджом
15:26 Таталітарызм думкі, які захоплівае свет
17:44 Душэўны і фізічны боль, які заўжды з табой
Частка другая. Творчыя прыёмы
19:42 Чаму найлепшыя радкі прыходзяць у душы
21:56 Побыт, які забівае паэзію і робіцца тэмай вершаў
25:18 Ці важная для паэтаў манера чытання
27:39 Вершы як скульптуры з камення
28:42 Ці магчымая паэзія падчас штылю
30:40 Ці мусяць паэты адгукацца на навакольныя падзеі
32:20 Чаму не бывае абсалютна вольных паводле формы вершаў
34:07 Чаму маладая паэзія нарцысічная
37:39 Перыяды маўчання і размовы з богам
40:42 Чаму вершаскладанне трэба выкладаць у школе
42:18 Як пачуць свой голас
45:38 Ці існуе паэтычная інтуіцыя і ці могуць вершы спраўджвацца
46:45 Паэтычны перфекцыянізм і творы, даведзеныя да ідэалу
48:44 Як Сабіна піша вершы адразу ў фэйсбук
49:59 Асалода ад паэзіі, якая магла нашкодзіць сыну
Эпілог
52:59 Тры парады тым, хто піша