Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер
Description
Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер. Там палітычных знішчаюць маральна і фізічна. Асабліва гэта тычыцца ШІЗА, куды палітвязняў пастаянна змяшчаюць па надуманых прычынах. На самой справе галоўная правіна, што ты палітвязень, а прычына змяшчэння ШІЗА і ПКТ, што ты не можаш даць грошы на вечныя рамонты ў калоніі, гаворыць Віталь Бандарук, які з амаль 5 гадоў зняволення прабыў ў ПКТ і ШІЗА 8 месяцаў.
<figure class="wp-block-image aligncenter size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Віталь Бандарук</figcaption></figure>– ПКТ, ШІЗА – там усіх па адзіночках садзяць. І ты ў гэтым холадзе сядзіш. Першае ПКТ у мяне было летам, і я летам там замярзаў. Летам! Ногі прамярзаюць. Робіш парцянкі, накручваеш на ногі. Летам! Там так зроблена, нібыта яны ў тую падлогу фрэон запусцілі. І скразнікі ўвесь час. Вакно ўвесь час адчынена, яго не зачыняюць ні зімой ні летам. І нават дзверы са шчылінай і знізу ідзе халоднае паветра.
Палітвязня Віталя Бандарука з Берасцейшчыны рэжым пасадзіў на 5 гадоў за каментары і невялікія відэа ў Цік-Току, у якіх нібыта абражаў Лукашэнку, міліцыянтаў і чырвона-зялёны сцяг. Яго вызвалілі 11 верасня разам з 52 палітвязнямі нібы па памілаванню і вывезлі ў Літву. Да канца тэрміну яму заставалася 2,5 месяцы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер appeared first on Рацыя.



