DiscoverЛітрадыёАдкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева
Адкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева

Адкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева

Update: 2023-07-141
Share

Description

Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай. 


Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях.  


У новым выданні падкасту Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.


0:00 Адкуль бяруцца кнігі


Асабістыя падзеі 

1:15 Акварэль і паэзія — у чым падобныя? 

5:56 Як унутранае дзіця дапамагае ў літаратуры 

10:51 Прафесія лінгвісткі і эксперыменты з мовай 

14:55 Праца ў АБСЕ і пераход ад асабістага да трагедый іншых 

18:34 Парэзы на целе як спроба суняць унутраны боль 

24:14 Траўматычнае каханне і моц псіхатэрапіі 

30:00 Як перамагчы страх прыняцця рашэнняў 

33:37 Фемінізм, які дае свабоду  


Творчыя прыёмы 

37:25 Ці ўплывае паэзія на лад жыцця і светапогляд 

41:29 Ці забівае паэзію побыт 

43:20 З чаго пачынаецца верш 

45:18 Ці можна развіць паэтычную назіральнасць і ці карысна рабіць нататкі 

47:53 Чарнавікі 

50:24 Ці думае аўтар пра глабальны сэнс твора і ці можа паэзія збывацца 

53:45 Ці можна выкарыстоўваць у паэзіі гісторыі іншых людзей 

56:34 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 

1:02:58 Колькі часу пішацца раман 

1:04:14 Ці спалучальная паэзія з псіхатэрапіяй 

1:05:35 Як не баяцца пісаць пра асабістае

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Адкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева

Адкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева