DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Андрэй Строцаў
Каля літаратуры. Андрэй Строцаў

Каля літаратуры. Андрэй Строцаў

Update: 2023-11-07
Share

Description

Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?


На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, уласна, сам пісьменнік.


Што агульнага ў Толкіна і Максіма Багдановіча, чаму Толкін ніколі не быў маралізарам і навошта “Уладара пярсцёнкаў” чытаць услых — усё гэта Андрэй тлумачыць з вялікім запалам. І нават калі вы не аматар фэнтэзі, наш падкаст можа прыадчыніць для вас дзверы ў новы свет.


0:00 Каля літаратуры

00:49 Пра свае дачыненні з літаратурай — пераклад “Хронік Нарніі”, будучую кнігу пра Толкіна, папулярызатарскія ролікі ў сацыяльных сетках

03:14 2 верасня — не толькі дзень запісу інтэрв’ю, але і чарговыя ўгодкі з дня смерці Джона Толкіна

04:15 Што такое фэнтэзі. Чаму азначэнне “міфапаэтычная літаратура” — лепшае. Роля пісьменнікаў Толкіна і Льюіса ў развіцці жанру 

07:15 Што агульнага ў Джона Толкіна і Максіма Багдановіча?

15:23 Пераклады Толкіна — наогул і на беларускую мову ў прыватнасці. Чаму перакладаць Толкіна — гэта выклік

18:32 Андрэй пра свой пераклад урыўка з кнігі “Прынц Каспіян” (“Хронікі Нарніі”)

20:24 Андрэй чытае ўрывак з кнігі “Прынц Каспіян” (“Хронікі Нарніі”).

23:00 Чаму творы фэнтэзі разлічаны на тое, каб іх чыталі ўслых?

24:14 Як людзі разумеюць кнігі Толкіна. Ці з’яўляецца “Уладар пярcцёнкаў” алегорыяй нейкіх пэўных падзеяў?

26:38 Чым пачатковая версія “Хобіта” адрознівалася ад выніковай?

30:08 Чаму Толкін быў не маралізатарам, а хутчэй аматарам павесяліць сваіх дзяцей. І адкуль у яго творах усё ж бяруцца хрысціянскія ідэі

32:07 Оркі і эльфы, пачварнае і прыгожае, дрэннае і добрае. Ці свет Міжзем’я — чорна-белы?

37:13 Тэма ўлады ва “Уладары пярcцёнкаў”. Ці ёсць у міфічным толкінаўскім свеце Бог?

40:19 Навошта нам заглыбляцца ў фантазійны свет Толкіна, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?

43:10 Будучая кніга пра Толкіна — антрапалагічная гульня

44:00 Што Толкін думаў пра смерць: падарожжа ў іншасвет на караблі, які сыходзіць у адкрытае мора

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Андрэй Строцаў

Каля літаратуры. Андрэй Строцаў