DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Анхела Эспіноса
Каля літаратуры. Анхела Эспіноса

Каля літаратуры. Анхела Эспіноса

Update: 2024-03-21
Share

Description

Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай. 

У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў.

 

00:37   Як Анхела пачуваецца ў беларускім асяроддзі

01:30   Праца на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта 

02:45   Новая кніга “Астралябія Божых таямніц”

04:05 З якой мэтай студэнты ідуць вывучаць беларусістыку ў Польшчы?

05:39 Што даследуе ва ўніверсітэце: сучасная паэзія, творчасць замежнікаў, якія пішуць па-беларуску, як на літаратуру паўплывала міграцыя, верш Юлі Цімафеевай “My European poem”

08:26 Ці цікавіць Анхелу, што адбываецца ў іспанскай літаратуры

09:53 Наколькі беларушчына цікавая бацькам Анхелы і ці пакажуць яны Беларусь на мапе

10:58 Звязваць жыццё з вывучэннем беларускай мовы — рызыкоўна, але ў той жа час гэта робіць цябе асаблівым, унікальным спецыялістам

13:48 На якіх мовах стасуецца ў паўсядзённасці

14:50 Абарона дысертацыі, прысвечанай агульным рысам іспанскага і беларускага рамантызму

18:22 Як спалучае ролі паэткі і даследчыцы 

19:45 Наколькі Анхела прасунулася ў напісанні мемуараў і адкуль наогул з’явілася гэтая ідэя

21:26 У якіх сферах хоча развівацца і пра што марыць 

22:54 Пра генерацыю маладых паэтаў

24:09 Як рэпрэсіі ўплываюць на творчасць 

27:21 Чаму беларускую мову лепей параўноўваць з арагонскай, чым з каталанскай

31:39 Стэрэатыпныя ўяўленні пра беларусаў і іспанцаў. Чаму гэта стэрэатыпы імперыі

33:56 Чаму не трэба асуджаць людзей, якія не размаўляюць па-беларуску. Чаму адказнасць за распаўсюджанасць беларускай мовы ляжыць на ўрадзе

35:38 Прэзентацыя новай кнігі. Чаму паэзія павінна ўзаемадзейнічаць з музыкай

37:15 Як Анхела пачала выдавацца па-беларуску: творчае “бласлаўленне” ад Рыгора Барадуліна 

38:28 Працэс напісання твораў. Чаму піша ноччу

39:17 Пасланне творчым беларусам 



Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Анхела Эспіноса

Каля літаратуры. Анхела Эспіноса