Каля літаратуры. Сцяпан Стурэйка
Description
Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры.
У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю.
Як пасля напісання некалькіх навуковых манаграфій з’явілася патрэба напісаць кніжку аб прыгодах у беларускай глыбінцы, у чым слабыя і моцныя бакі “Пасажыраў…” і якія беларускія помнікі Сцяпан Стурэйка лічыць вартымі для абавязковага наведвання — слухайце ў падкасце.
00:00 Каля літаратуры
01:29 Мастацкі аповед — тое, што трэба, калі акадэмічная мова не дазваляе перадаць разнастайнасць твайго досведу
04:32 Як стваралася кніга і адкуль з’явіўся герой-следчы?
06:33 Як прыдумалі назву “Пасажыры карабля Тэсея”. Чаму сёння слова “спадчына” ў назве кнігі — не вельмі добрая ідэя
08:00 Як уласны працоўны і жыццёвы досвед паўплываў на тэмы і ідэі твораў. Колькі ў творах рэальнага і колькі выдуманага
11:04 Выкарыстанне дыктафонных запісаў
13:01 Эпапея з выданнем кнігі. Як кніжка чакала выдання тры гады і як распрадалася, нягледзячы на тое, што выдавецтва перастала працаваць літаральна праз тыдзень пасля яе выпуску
15:25 Моцныя і слабыя бакі “Пасажыраў карабля Тэсея”
17:26 Што такое спадчына? (правільны адказ — дынамічная няўстойлівая структура)
21:33 Мы жывём у “краіне караблёў Тэсея”. Як правільна адрэстаўраваць аб’ект, які перажыў дзесяць розных гістарычных эпох?
24:30 Планы наконт новай нон-фікшн кнігай пра гісторыю савецкай рэстаўрацыі ў Беларусі. Як нараджалася беларуская рэстаўрацыя. Спрэчкі на пераломе эпох
27:40 Вартыя ўвагі рэстаўрацыі ў Беларусі: мінская каталіцкая катэдра vs Петра-Паўлаўская царква. Чаму апошняя — доказ існавання Бога (?)
31:51 Вартыя ўвагі ды рэстаўрацыі ў Беларусі: Гальшанскі замак, Мірскі замак, будынак мастацкай вучэльні ў Віцебску, Брэсцкая крэпасць
35:15 Як працуе ІКАМОС сёння