DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Ціхан Чарнякевіч
Каля літаратуры. Ціхан Чарнякевіч

Каля літаратуры. Ціхан Чарнякевіч

Update: 2023-10-18
Share

Description

Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар.


Самае неверагоднае, што літаратура яго непадробна цікавіць. І ніяк не на ўзроўні павярхоўнага Ціктока ды летуценнага папулярызатарства. Ціхан заняты глыбокім асэнсаваннем невідавочных працэсаў. Ён прэпарыруе белліт з гістарычнага, эканамічнага і сацыялагічнага пункту гледжання. Нават не напружваючыся — што, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным эфектам шматгадовага досведу.


Чаму эпоха 20-х мінулага стагоддзя Ціхану падабаецца больш за астатнія, у чым ён бачыць паралелі яе з сучаснасцю, як не пайсці ў мол або ў кіно і замест гэтага напісаць твор і што афарміцелі надгробкаў беларускіх пісьменнікаў могуць пераняць у літоўскіх калег — пра гэта і не толькі Ціхан раскажа ў нашым новым падкасце (а таксама складзе рандомны топ сваіх улюбёных кніг — там шмат цікавостак!).


0:00 Каля літаратуры

00:56 Чым віленскія кнігарні адрозніваюцца ад беларускіх і чаму Ціхан больш адчувае сябе “кніжнікам”, чым “крытыкам”

02:57 Пра любоў да ранняга авангарда і эпоху 20-х. Ці падобныя нашы 20-я да 20-х гадоў мінулага стагоддзя?

04:38 Балтыйская літаратура — невядомая планета

06:01 Кніга “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” — адна з тых, якія Ціхан лічыць сваім дасягненнем

07:11 Пра творчасць Лявона Савёнка — фельетаніста 20-х гадоў

08:12 Пра кнігу “Янка Купала. Выбранае” (“Папуры”, 2022)

11:13 Чаму працаваць з мёртвымі цікавей, чым з жывымі

12:21 Чаму сучасная літаратура стала больш грамадзянскай

14:39 Якія найлепшыя кнігі з тых, што выходзяць у Беларусі сёння?

15:41 Пра нядаўнія навінкі: “Шэпт” Сяргея Лескеця і “Цела мігдалу” Ганны Шакель

17:23 Што такое быць папулярным беларускім пісьменнікам?

20:11 Плюсы і мінусы элітарнасці беларускай літаратуры

21:39 Пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову

25:26 Чаго не хапае беларускай літаратуры?

25:56 Літаратура як пераадоленне сябе. Як супрацьстаяць жаданню схадзіць у краму ці паглядзець фільм і сканцэнтравацца на пісьме

29:00 Ціхан расказвае пра стварэнне літаратурнага некропаля. Літоўскія могілкі як Версальскія сады

30:40 Стан беларускай літаратурнай крытыкі сёння

33:51 Ці патрэбнае людзям інтэлектуальнае чытво або хопіць пару радкоў у інстаграме? Аналітыка супраць клікбейту

35:22 Праблемы развіцця літаратурнай аналітыкі

39:17 Рандомны топ улюбёных твораў Ціхана Чарнякевіча

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Ціхан Чарнякевіч

Каля літаратуры. Ціхан Чарнякевіч