Беларусам у Грузіі амаль немагчыма атрымаць польскую гуманітарную візу
Description
Беларусам, якія пражываюць у Грузіі, становіцца ўсё складаней атрымаць гуманітарныя візы ў консульстве Польшчы ў Тбілісі. Паводле іх сведчанняў, запісацца на прыём амаль немагчыма, а заявы часта адхіляюцца без тлумачэння.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Пра сітуацыю распавядае сябра Каардынацыйнай Рады, спартоўка Марына Зялёная, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў грузінскай сталіцы:
-Зараз я бачу, што ёсць некаторыя складанасці ў атрыманні гэтых віз. І гэтыя складанасці залішнія. Бо ёсць людзі, якія маюць добрыя кейсы, але я бачыла па іх адказы, трэба рабіць нейкія апеляцыі, альбо шукаць магчымасці. Бо калі мы размаўляем пра гуманітарныя візы для беларускіх уцекачоў, на жаль, зараз ёсць складанасці з іх атрыманнем.
Па словах актывісткі, вялікая праблема таксам ў тым, што беларускія ўцекачы саромеюцца распавядаць свае гісторыі.
У Грузііі па неафіцыйных дадзеных жывуць ад пяці да сямі тысяч беларусаў, частка з іх – гэта палітычныя актывісты, што пакінулі Беларусь у 2020-21 гадах.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Беларусам у Грузіі амаль немагчыма атрымаць польскую гуманітарную візу appeared first on Рацыя.



