Васіль Навумаў: Беларуская дыяспара ў часы вайны застаецца незгуртаванай
Description
У Варшаве прайшла канферэнцыя «Беларуская дыяспара ў часы вайны: сеткі, наратывы і дэмакратычныя будучыні», прысвечаная трансфармацыі беларускай дыяспары і яе ролі ў міжнародным кантэксце пасля 2020 года і на фоне расейскай вайны супраць Украіны.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>На канферэнцыі былі прадстаўлены асноўныя вынікі даследавання, якое рэалізаваў д-р Васіль Навумаў (Універсітэт Зігена) у супрацоўніцтве з Еўрапейскай Радай па міжнародных адносінах (ECFR).
Як адзначае сам Васіль Навумаў:
– Беларускае дыяспара разрозненая. Існуе шмат невялікіх супольнасцяў, якія кепска ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Наладжванне нетворкінга з’яўляецца першаснай задачай на гэтым этапе. Беларусы, якія прыехалі, яны павінны ўжо прайсці працэсы выжывання і гатовыя да большага супрацоўніцтва. Але пакуль, на жаль, гэтага не адбываецца.
Мерапрыемства стала часткай праекта «Партрэт беларусаў у выгнанні і роля Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны». Паводле слоў Навумава, вынікі даследавання будуць перададзены кіраўнічым органам Еўрапейскага Звязу для лепшага разумення стану беларускіх дыяспар, асабліва ў Польшчы і Літве.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Васіля Навумава.
The post Васіль Навумаў: Беларуская дыяспара ў часы вайны застаецца незгуртаванай appeared first on Рацыя.



