Павел Баркоўскі: Адбываецца працэс татальнай русіфікацыі беларусаў
Description
Дыктатарскі рэжым пазбаўляе беларусаў роднай мовы, культуры і навязвае мову, культуру і гісторыю ўсходняга монстра. Адбываецца працэс татальнай русіфікацыі беларусаў. Расея вельмі нарошчвае свой уплыў у Беларусі.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Павел Баркоўскі.</figcaption></figure>Гаворыць прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб´яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Баркоўскі:
– Расея не толькі ставіць помнікі сваім дзеячам, часам на тэрыторыі расейскай амбасады, часам ужо на тэрыторыі саміх гарадоў, але яна фактычна пранікае ў школы, калі там ствараюцца розныя вайскова-патрыятычныя клубы, вельмі прарасейскія, ствараюцца казачыя дзіцячыя вайсковыя гульні, калі той жа Свята-Елісавецінскі манастыр робіць усё, каб казаць, што праваслаўныя – гэта рускія, што рускія – гэта тыя ж самыя беларусы. Па колькасці Рускіх дамоў Беларусь займае першае месца ў свеце.
Паводле Паўла Баркоўскага, нягледзячы на тое, што татальнай русіфікацыі садзейнічаюць дзяржаўныя інстытуты, выратаванне роднай беларускай мовы – нашай нацыянальнай ідэнтычнасці – залежыць ад нас усіх, хто шануе свой род, сваю гістарычную памяць, сваю Радзіму.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Павел Баркоўскі: Адбываецца працэс татальнай русіфікацыі беларусаў appeared first on Рацыя.



