У Беларускім моладзевым хабе працуе музычная школа
Description
У Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе працуе музычная школа. Далучыцца да заняткаў можна ў любы час і па розных накірунках.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Распавядае выкладчыца ўстановы, музыка гурта DoLa Кацярына:
– У нас ёсць фартэпіяна, флейта, скрыпка, вакал, гітара. Да нас можна далучыцца ў любы час. Мы расклад з настаўнікам асобна ўдакладняем, складаем, таму далучыцца можна да любога інструмента і нават, калі цікавіць сальфеджыа, імправізацыя, кампазіцыя, гэта таксама мажліва.
Як адзначае іншая выкладчыца і па сумяшчальніцтве кампазітарка Аляксандра, заняткі музыкай развіваюць чалавека ўсебакова:
– Гэта такая іншая арганізацыя інфармацыі. Чалавек нават які заўсёды чытае, заўсёды нешта пазнае новае, ён ніколі не выкарыстае свой інтэлект такім чынам музычным. Для маленькіх дзяцей гэта вельмі важна. Яны не заўсёды могуць выказаць словамі, што яны хочуць. Часам гэта яны могуць зрабіць непасрэдна пры дапамозе музыкі.
Каб далучыцца да школы, можна напісаць у суполкі Беларускага Моладзевага Хабу.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Беларускім моладзевым хабе працуе музычная школа appeared first on Рацыя.



