Фрыдман: Вызваленне ксяндзоў — пакуль гэта жэст у бок Ватыкана
Description
Палітолаг Аляксандр Фрыдман пракаментаваў апошнія падзеі вакол беларускай палітыкі і міжнародных перамоваў, уключаючы сітуацыю з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Аляксандр Фрыдман</figcaption></figure>Фрыдман адзначае, што апошняе вызваленне ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча — гэта жэст у бок Ватыкана, які быў зацікаўлены ў вызваленні святых асоб, і ў той жа час палітычна абмежаваны крок, бо вызваленыя — не самыя галоўныя палітвязні, якіх патрабавала Польшча:
– Лукашэнка зрабіў пэўныя крокі. Вызваленне святароў – гэта крок. Бо гэта вызваленне без дэпартацыі. Гэта не такое класічнае вызваленне, як Лукашэнка рабіў пасля перамоваў з амерыканцамі. Цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць польскі бок. Ці будзе гэта Польшчай успрынята як пазітыўны крок, альбо ўсё ж такі Польшча будзе настойваць на наступных кроках, а менавіта на вызваленні Пачобута.
Што да будучыні, палітолаг прагназуе, што вызваленне яшчэ часткі беларускіх палітвязняў варта чакаць у бліжэйшай будучыні. Акрамя таго, назіраецца рэзкае скарачэнне патоку нелегальных мігрантаў, што, на думку Фрыдмана, пацвярджае факт, што ўлады могуць кіраваць патокам амаль у любым кірунку.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Фрыдман: Вызваленне ксяндзоў — пакуль гэта жэст у бок Ватыкана appeared first on Рацыя.



