“Беларускія палітвязні – закладнікі геапалітычнай сітуацыі”
Description
Беларускія палітвязні – закладнікі геапалітычнай сітуацыі, у якой удзельнічаюць не толькі Беларусь і ЗША, але і іншыя краіны. Такі погляд агучыла экспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова. Яна падзялілася сваім меркаваннем, чаму вызваленне палітзняволеных не адбываецца так хутка, як чакалася.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Настасся Касцюгова</figcaption></figure>– Я думаю, што гэта вынік таго, што ўся гэтая здзелка па палітзняволеных – не праваабарончая здзелка. Гэта шмат разоў ужо абмяркоўвалася, што ЗША скарысталіся гэтай праваабарончай тэматыкай для таго, каб рашаць свае пытанні ў рэгіёне, звязаныя з вайной ва Украіне. Так як да гэтага ўсяго падвязаная сітуацыя з вайной ва Украіне, а значыць і ў тым ліку дзеянні Расеі, дзеянні Беларусі ў гэтым плане, у плане бяспекі, гэта заўжды будзе мець рызыку ставіць на паўзу і не рухацца кудысьці далей. Таму што на стале ляжыць пытанне не толькі тое, якое хвалюе нас, і яно там не першаснае, на жаль.
На думку Наcтассі, сітуацыю ўскладняюць і няпростыя стасункі ўлады Беларусі з краінамі-суседзямі, найперш – Літвой і Польшчай.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Беларускія палітвязні – закладнікі геапалітычнай сітуацыі” appeared first on Рацыя.



