DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Дзяніс Марціновіч
Каля літаратуры. Дзяніс Марціновіч

Каля літаратуры. Дзяніс Марціновіч

Update: 2024-04-11
Share

Description

Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік.


Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — Дзяніс Марціновіч адкажа ў нашай размове.


00:00 Каля літаратуры

00:53 Праблема апошніх гадоў — журналістыка стала ананімнай. Дзяніс называе імёны выбітных беларускіх культурных журналістаў. Чаму сам Дзяніс стаў вядомым у гэтай сферы

03:11 Чатыры выданні кнігі “«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча” — у чым паміж імі розніца

05:32 Як Дзяніс прыйшоў да жанру нон-фікшн: як напісаць лёгка, але з асновай на факты. Праблемы акадэмічнай мовы

09:39 Ці палепшылася сітуацыя ў Беларусі з напісаннем біяграфій


Вакол кнігі “Слюнькоў. Палітычная біяграфія”

12:57 Дзяніс пра тое, як выбраў героя для кнігі. Хто такі Мікалай Слюнькоў, чым ён вылучыўся ў гісторыі Беларусі і як паўплываў на тое, што мы маем сёння

18:25 Кніга — “партрэт” 80-х гадоў

19:49 Чаму Дзяніс Марціновіч не патэлефанаваў самому Слюнькову

22:21 Праўнук Слюнькова звязаўся з выдавецтвам “Янушкевіч”

22:46 Чаму эканамічнага патрыятызму беларускай партыйнай эліты  было недастаткова, каб існавала незалежная дзяржава

26:54 Ці можа цяжкае дзяцінства быць апраўданнем абыякавых паводзінаў? Чаму Дзяніс лічыць паводзіны Слюнькова падчас Чарнобылю злачынствам

28:49 Слюнькоў — тыповы прадстаўнік савецкага пакалення. Чаму гэты чалавек быў эфектыўным менеджарам, але не нацыянальным лідарам

31:00 На якія крыніцы абапірацца, каб напісаць біяграфію. Ці можна нешта знайсці ў беларускіх архівах. Чым дапамаглі размовы са Станіславам Шушкевічам

33:54 Як адбываецца працэс напісання твора нон-фікшн

35:14 Баланс паміж навуковасцю і публіцыстыкай

36:33 Чаму ў Беларусі не пішуць пра перабудову. Праблема беларускіх гуманітарных навук — аўтар вядзе гутарку сам з сабой

39:22 Як ідэалізм бабулі і дзядулі ды размовы на кухні паўплывалі на Дзяніса і натхнілі яго на тое, каб стаць навукоўцам

41:28 Якія тэмы і перыяды цікавяць Дзяніса Марціновіча ў гісторыі

42:43 Прэзентацыя кнігі пра Слюнькова ў Вільні

43:35 Чаму беларусы не пераходзяць дарогу на чырвонае святло, нават калі вакол няма машын, і як з гэтым звязаны Слюнькоў


Пра цікавасць да тэатра, ролю тэатральнага крытыка, развіццё сучаснай беларускай культуры

45:51 Адкуль у Дзяніса  цікавасць да мастацтва і тэатра

48:19 Ці можна без ведання мовы глядзець літоўскія спектаклі

49:38 Напісанне тэатральных рэцэнзій — праца або хобі? Ці можна крытыкай зарабляць на жыццё?

51:09 “Калі хочаш з усімі сябраваць — пісаць тэксты ты не будзеш!”

53:34 Што, акрамя грошай, можа натхніць людзей на тое, каб ствараць якасны культурны прадукт


Усе падкасты "Літрадыё"

Litradio.by

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Дзяніс Марціновіч

Каля літаратуры. Дзяніс Марціновіч