У цэнтры Варшавы беларусы нагадалі пра рэпрэсіі на радзіме
Description
У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку прайшла чарговая акцыя беларусаў. Яна была прысвечана Ночы расстраляных у Менску паэтаў з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Выступоўцы ўспаміналі не толькі ахвяр 37-га, але і новых ахвяр старой сістэмы. Тая ж машына рэпрэсій, той жа страх перад свабодай слова.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Рэжым мяняецца, але метады застаюцца, – кажа арганізатар акцыі сябра грамадскага аб´яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
– Мы сабраліся, каб успомніць ахвяры тых даўніх гадоў, ахвяры апошніх году, таму што, як бы не было, а рэпрэсіі не спыняюцца.
Аляксандр Сахарук: Знішчалі камуністы нашу эліту, народ, які цяпер не ведае сваёй мовы, сваёй гісторыі. Ён нібыта павінен быў знікнуць. Гэтая ўлада імкнецца ўсё гэта дарабіць.
Генадзь Смірноў, былы палітвязень: Выйшлі за нашых рабят, якія сядзяць там. Мусім нагадваць, што людзі там сядзяць, што рэпрэсіі не спяняюцца.
Пачалася акцыя з хвіліны маўчання. Падчас ўспамінаў трагедыі беларускага народа чыталі вершы расстраляных паэтаў і свае, спявалі песні. Беларусы ў Варшаве паказалі, што яны памятаюць усё. І не дадуць забыць іншым.
Скончылася акцыя агульным здымкам.
Цалка матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-4 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У цэнтры Варшавы беларусы нагадалі пра рэпрэсіі на радзіме appeared first on Рацыя.