“Дзень за месяц, паўгода за год”
Description
Былы 50-гадовы палітвязень Віталь Бандарук з Берасцейшчыны быў асуджаны 25 кастрычніка 2021 года на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за словы ў інтэрнэце. Віны сваёй Віталь не прызнаў і «памілоўку» не пісаў. У палітыцы да 2020 года не ўдзельнічаў, але чалавекам быў праўдзівым і вольналюбівым.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Віталь Бандарук</figcaption></figure>Гаворыць Віталь Бандарук:
– Па палітычным артыкуле канфіскавалі пры вобшуку два ноўтбукі, але адзін аддалі, бо ён быў зусім стары. І забралі два тэлефоны, таксама стары тэлефон аддалі, які быў непатрэбны. Правяралі люты і пачатак сакавіка. У выніку завялі крымінальную справу, быццам я быў у вышуку. Але я пра гэта не ведаў, яны мяне абвясцілі адразу ў вышук, каб я нікуды не дзеўся.
Віталь кажа, што палітвязні ўвесь час чакаюць, што іх вызваляць:
– І да гэтай пары там ёсць добрыя людзі, з якімі я быў у камеры. Яны сядзяць і спадзяюцца. Там кожны дзень сядзіш і чакаеш, і спадзяешся, што вось-вось. У мяне “вось-вось” адбылося.
Па словах Віталя Бандарука, яго сябры і іншыя палітвязні шклоўскай калоніі №17 і магілёўскай турмы засталіся ў гэтым пекле, у якім дзень за месяц, паўгода за год.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post “Дзень за месяц, паўгода за год” appeared first on Рацыя.



