Першы дзень працы пераходу ў Баброўніках: чарга са 150 фур і павольны рух
Description
Пасля апоўначы ў панядзелак аднавілася праца двух аўтамабільных пераходаў на мяжы з Беларуссю — Кузніца–Брузгі і Баброўнікі–Бераставіца. У пункце ў Баброўніках актыўнага руху легкавых аўтамабіляў не назіраецца.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>У абодва бакі пакуль прайшло каля 50 легкавых аўто, 60 фураў і 11 аўтобусаў, усяго 280 чалавек. Жыхар вёскі Габяты пад Баброўнікамі Віктар Вайцешук распавёў, што наплыву беларусаў пакуль не відаць, а жыццё ў вёсцы ідзе пад абаронай вайскоўцаў:
– Так, памежны пераход адкрыты. Купляюць тавары, з-за таго, што нельга шмат правезці праз мяжу, тут пакідаюць. Другі раз прыязджаюць і забіраюць. Нелегальныя мігранты тут бывае ходзяць. Пакуль буду тут, калі не дам рады – у Беласток паеду.
Па стане на 12:00 у чарзе ў Баброўніках налічвалася каля 150 грузавых машын. Кіроўцы фур, якія першы раз за 4 гады ўязджаюць у Беларусь, наракаюць, што чарга ў бок Беларусі рухаецца вельмі павольна:
– Трэба, каб яны яшчэ лепш працавалі. Пішуць нашы ў групе, што польскі бок прымае за гадзіну 2-3 машыны. Раней ездзілі праз Казловічы, але там шмат несправядлівасці. Тут прасцей, тут больш парадку. Толькі хацелася б, каб большая прапускальнасць была.
– Я ўжо 30 гадоў за рулём. Тут раней добра працавалі. Можа з часам «раскачаюцца».
Для параўнання, за першыя 7–8 гадзін працы пераходу ў Кузніцы у абодва бакі праехала больш за 250 легкавых аўто, было адпраўлена 560 чалавек. Пры гэтым праз Кузніцу больш людзей выязджае на Беларусь, чым прыязджае ў Польшчу.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Першы дзень працы пераходу ў Баброўніках: чарга са 150 фур і павольны рух appeared first on Рацыя.